1 траўня 2024, Серада, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінцук Вячорка: Мясніковіч едзе выпрошваць крэдыт

9
Вінцук Вячорка: Мясніковіч едзе выпрошваць крэдыт

Візіт беларускага прэм'ера ў Маскву - працяг «здачы» эканамічнай ды палітычнай незалежнасці Беларусі.

Такім чынам сябра арганізацыйнага камітэта «Беларускага Руху», былы старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка пракаментаваў сайту charter97.org перамовы прэм'ер-міністраў Беларусі і Расеі ў Маскве.

«Гэтыя перамовы на вышэйшым узроўні прадыктаваныя крызіснай фінансава-эканамічнай сітуацыяй у Беларусі. Лукашэнка спадзяецца на працяг паставак адпаведнай колькасці нафты і газу выгаднымі коштамі, але ў першую чаргу ён спадзяецца на чарговыя раты крэдытаў - як расейскіх, так і міжнародных структур», - падкрэсліў палітык.

Ён адзначыў, што гэты візіт будзе праходзіць на фоне сустрэчы іншага ўзроўню.

«Тут маецца на ўвазе апошняя сустрэча, звязаная з лёсам МАЗа і КаМАЗа. Відавочна, што расейская старана будзе паслядоўна, з халодным разлікам душыць Менск і патрабаваць выканання ўсіх абяцанняў, звязаных з перадачай найбольш ліквідных адзінак беларускай прамысловасці, паводле спісу: МАЗ, нафтаперапрацоўчыя заводы ды іншыя буйныя прадпрыемствы. Такім чынам спраўджваюцца змрочныя прагнозы аб тым, што Лукашэнка не з'яўляецца гарантам незалежнасці Беларусі, на што наіўна спадзяваліся некаторыя еўрапейскія палітыкі. Зусім наадварот - ягоная лінія вядзе да паслядоўнай «здачы» эканамічнай і палітычнай незалежнасці краіны», - упэўнены Вінцук Вячорка.

Нагадаем, 21 траўня ў Маскве Міхаіл Мясніковіч і Дзмітрый Мядзведзеў абмяркуюць пытанні расейска-беларускага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, энэргетычнай ды іншых галінах.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках