1 траўня 2024, Серада, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Хашчавацкі: Кулінковіч - закладнік рэжыму Лукашэнкі

51
Юры Хашчавацкі: Кулінковіч - закладнік рэжыму Лукашэнкі

Акрамя Аляксандра Кулінковіча тысячы людзей вымушаныя ісці на ўгоду са сваёй гідлівасцю, але мы не звяртаем на гэта ўвагі, мяркуе рэжысёр.

Такім чынам Юры Хашчавацкі пракамэнтаваў сайту charter97.org вядзенне вакалістам гурта «Нэйра Дзюбель» калонкі ў газэце «Советская Белоруссия».

«Я ведаю Аляксандра як вельмі добрага хлопца і стаўлюся да яго з вельмі вялікай павагай. Ён знаходзіцца ў складаным матэрыяльным становішчы, бо канцэртаў практычна няма. Не выключана, што менавіта гэта паслужыла падставай зрабіць такім чынам, каб забяспечыць сябе і сям'ю», - мяркуе рэжысёр.

Тым не менш, ён падкрэсліў, што лідару гурта «Нэйра Дзюбель» не варта было злягацца з «Советскай Белоруссияй».

«Людзі, якія імкнуцца быць па-за палітыкай, памыляюцца ў нейкіх рэчах. Мне здаецца, што гэта памылка Аляксандра. Той факт, што, будучы лідарам гурта з «чорнага спісу», ён быў запрошаны на працу ў галоўную газэту Лукашэнкі, з'яўляецца публічнай дэманстрацыяй гвалту. Беларускія ўлады такім чынам публічна дэманструюць, што яны дамагаюцца ўсяго, чаго хочуць. Рэжым Лукашэнкі зрабіў яго сваім закладнікам. Кулінковіч - гэта чалавек, які навідавоку. Тысячы людзей вымушаныя ісці на ўгоду са сваёй гідлівасцю, але мы на гэта не звяртаем увагі. У нармальных варунках Аляксандр і блізка б не падышоў да газэты, якая хлусіць і з'яўляецца памыйніцай», - перакананы Юры Хашчавацкі.

Нагадаем, лідар гурта «Нэйра Дзюбель» вядзе калонку ў газэце адміністрацыі Лукашэнкі «Советская Белоруссия».

Ініцыятарам ягонага запрашэнні ў афіцыйную газэту быў яе галоўны рэдактар Павел Якубовіч, а «перамовы» доўжыліся некалькі гадоў.

Гурт «Нэйра Дзюбель» цягам доўгага часу знаходзіўся ў «чорным спісе» музыкаў, якім забаронена выступаць на тэрыторыі Беларусі. Аляксандр Кулінковіч задаў пытанне пра гэта правадыру напярэдадні прэс-канферэнцыі, якую Лукашэнка даваў 15 студзеня. Тады дыктатар заявіў, што ні пра якія «чорныя спісы» яму невядома. Лідар «Нэйродзюбеля» у адказ на гэта сказаў, што ціск на забароненыя гурты толькі ўзмоцніцца.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках