2 траўня 2024, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МФХ адмовілася пераносіць Чэмпіянат у хакеі з Менска

170
МФХ адмовілася пераносіць Чэмпіянат у хакеі з Менска

Кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея зацвердзіў Менск у якасці месца правядзення ЧС-2014.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» дэпутат Еўрапейскага парламента Марэк Мігальскі, адзін з ініцыятараў кампаніі аб пераносе турніру з Беларусі.

«Мая амаль гадавая праца сталася марнай. Кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея прыняў пастанову не пераносіць Чэмпіянат свету 2014 года ў іншую краіну», - напісаў ён.

Марэк Мігальскі таксама паведаміў, што пачынае працаваць над тым, як выкарыстоўваць правядзенне міжнароднага турніру ў мэтах прасоўвання дэмакратыі і вызвалення палітвязняў у Беларусі.

Права правядзення чэмпіянату наша краіна атрымала ў 2009 годзе. Яго правядзенне запланавана з 9 да 25 траўня на «Мінск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне».

Праз парушэнні ўладамі Беларусі правоў чалавека і наяўнасці палітвязняў праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі выступілі супраць арганізацыі Чэмпіянату свету ў хакеі ў Менску ў 2014 годзе. Ідэю пераносу турніру падтрымалі многія еўрапейскія і амерыканскія палітыкі. Некаторыя краіны прыгразілі байкатаваць чэмпіянат у выпадку яго правядзення ў Менску праз рэпрэсіі, якія праводзяць беларускія ўлады.

Напісаць каментар 170

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках