8 траўня 2024, Серада, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама ўпершыню з 2009 года наведае Маскву

7
Абама ўпершыню з 2009 года наведае Маскву

Візіт прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў Расею адбудзецца да саміту «групы дваццаці», правядзенне якога запланавана на верасень.

Таксама да канца года пройдзе сустрэча міністраў замежных спраў і абароны Расеі і ЗША ў фармаце «два плюс два», перадае «Інтэрфакс».

«На палях саміту «групы васьмі» пройдзе сустрэча прэзідэнтаў, да саміту «групы дваццаці» будзе візіт прэзідэнта ў Расею Барака Абамы, пра што ўжо сказана, і цяпер узгадняюцца дэталі, канкрэтныя тэрміны», - сказаў кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў.

У адказ на пытанне, што будзе далей пасля атрымання Абамам адказу на сваё пасланне ад прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, міністр сказаў: «Прэзідэнт Расеі разгледзеў яго і выкладзе ў адказ свае меркаванні па ключавых праблемах нашых адносін, уключаючы ПРА, стратэгічную стабільнасць і ўсе фактары, якія ўплываюць на яе. Далей будзем чакаць рэакцыі на наш адказ».

Нагадаем, у пачатку траўня Маскву наведаў кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША Джон Кэры. Сярод дасягнутых дамоўленасцей было рашэнне аб правядзенні міжнароднай канферэнцыі па Сірыі.

Апошні візіт амерыканскага прэзідэнта ў Маскву прыйшоўся на лета 2009 года. Пасля гэтага Абама не наведваўся ў Расею, хоць яго папярэднікі прыязджалі туды ці ледзь не кожны год.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках