2 траўня 2024, Чацвер, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ у Слоніме: балкон абваліўся разам з жанчынай

106

Жыхарку Слоніма даставілі ў бальніцу, але выратаваць яе не ўдалося.

Інцыдэнт адбыўся сёння днём. Жыхарка дома на вуліцы Хлюпіна выйшла на балкон і разам з бетоннай глыбай упала на асфальт з трэцяга паверха, піша «Газета Слонимская».

Па словах супрацоўніка МНС, у выніку падзення жанчына атрымала шок і яе адразу ж забрала машына хуткай дапамогі, якая прыбыла на месца здарэння.

Балкон, які абваліўся, зачапіў канструкцыі ніжняга балкона на другім паверсе, які следам абваліўся таксама на зямлю.

Мяркуючы па знешнім выглядзе ўсе балконы гэтага дома знаходзяцца ў аварыйным стане.

У 70-гадовай пацярпелай былі зафіксаваныя шматлікія пераломы. Медыкі рабілі ўсё магчымае, каб выратаваць жанчыну. Аднак праз 2 гадзіны яна памерла ў рэанімацыі слонімскай бальніцы.

Выпадкі абвальвання балконаў, якія знаходзіліся ў аварыйным стане, былі і ў іншых гарадах Беларусі.

29 траўня ў адной з менскіх высотак па вуліцы Купрыянава абрынуліся агароджы на двух балконах. Месяц таму ў Наваполацку абрынуўся навес пад'езда жылога дома.

Толькі па шчаслівай выпадковасці падчас гэтых двух інцыдэнтаў ніхто не пацярпеў.

НЗ у Слоніме: балкон абваліўся разам з жанчынай
Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках