2 траўня 2024, Чацвер, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі рыхтуюцца да забастоўкі

112
Прадпрымальнікі рыхтуюцца да забастоўкі

Індывідуальныя прадпрымальнікі Менска і рэгіёнаў Беларусі гатовыя арганізаваць масавыя акцыі пратэсту.

Гэта адбудзецца, калі тэхнічны рэгламент Мытнага саюза (МС) «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці» ўступіць у дзеянне 1 ліпеня без зменаў. Пра гэта было заяўлена на сходзе прадстаўнікоў прадпрымальніцкіх аб'яднанняў з Менска, Маладзечна, Берасця, Гомеля, Віцебска і Магілёва, які прайшоў 10 чэрвеня ў сталіцы.

Прадпрымальнікі, у прыватнасці, гатовыя сысці ў вымушаныя адпачынкі, а таксама спыніць выплату падаткаў, піша БелаПАН.

«У развязанні гэтага пытання мы не дзелімся ні на чырвоных, ні на белых, - заявіў старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка. - Гэта нацыянальнага маштабу пытанне, і яно павінна развязвацца ўсімі суб'ектамі грамадзянскай супольнасці. І грамадскімі аб'яднаннямі, накшталт нашага, і партыямі , і ўладай. Нам трэба вучыцца бараніць свае нацыянальныя інтарэсы, а не проста падпісваць усе дакументы, якія прапануе спадар Пуцін. Звяртаючыся да спадара Румаса, хачу сказаць: прадпрымальнікі з вас яшчэ спытаюць за тое, што вы паставілі свой подпіс, не пацікавіўшыся, як гэта паўплывае на нас. У фінансавым плане - гэта пагроза страты на мільёны даляраў, у сацыяльным - дэстабілізацыяй становішча ў краіне».

Ці гатовае аб'яднанне вывесці прадпрымальнікаў на вуліцы, каб быць пачутымі?

«Апошні раз «Перспектыва» выводзіла людзей на вулічныя пратэсты ў снежні 2008 года, - нагадвае Шумчанка. - Тады ў «Маршы прадпрымальнікаў» у Менску ўзялі ўдзел блізу трох тысяч чалавек. Пасля гэтага мы не выходзілі на вуліцу, але былі лакальныя акцыі пратэсту ў рэгіёнах, у якіх удзельнічалі ад 100 да 300 чалавек. Тым не менш у нас дастаткова сіл, магчымасцяў і арганізаванасці, каб бараніць свае правы і інтарэсы - усялякімі сродкамі. Але мы спадзяемся, што нацыянальныя інтарэсы будзем бараніць разам, у тым ліку з органамі ўлады , суб'ектамі палітыкі і грамадзянскай супольнасці. Мэта ў нас агульная, дзяліць нам няма чаго».

Нагадаем, 6 чэрвеня віцебскія індывідуальныя прадпрымальнікі на адзін дзень прыпынілі сваю працу ў надзеі прыцягнуць увагу да праблемы немагчымасці афармлення сертыфікатаў у мэтах выканання тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза.

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках