2 траўня 2024, Чацвер, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны маскоўскі паліцыянт кінуў гранату ў работніц ЖКГ

18
П'яны маскоўскі паліцыянт кінуў гранату ў работніц ЖКГ

Паліцыянт з Масквы затрыманы па падазрэнні ў тым, што падчас сваркі з мясцовымі работніцамі ЖКГ шпурнуў у бок жанчын светлашумавую гранату «Зара-2».

У выніку дзеянняў паліцыянта пацярпела дзяўчына 1989 года нараджэння, піша Gazeta.ru.

«Праводзіцца службовая праверка, па выніках якой супрацоўнік будзе звольнены з органаў унутраных спраў па адмоўных матывах, а яго непасрэдныя кіраўнікі прыцягнутыя да строгай дысцыплінарнай адказнасці, аж да вызвалення ад займаных пасадаў», - распавялі ў расейскім МУС.

Як высветлілася, паліцыянт-кіроўца патрульна-паставой службы паліцыі аддзела МУС па раёне Дарагамілава Заходняй акругі Масквы ў момант сваркі быў п'яны, пра прычыны канфлікту не паведамляецца.

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Балабанава ў Калужскай вобласці Расеі, дзе паліцыянт знаходзіўся на адпачынку.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках