2 траўня 2024, Чацвер, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатура разваліцца без новых крэдытаў

16
Дыктатура разваліцца без новых крэдытаў

Беларускія ўлады праяўляюць цікавасць да новай крэдытнай праграмы з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС.

Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю БелаПАН начальнік аддзела сацыяльна-эканамічнай палітыкі фонду Алішэр Мірзоеў.

«З беларускага боку цікавасць да новай крэдытнай праграмы прысутнічае. Аднак для абмеркавання новай крэдытнай праграмы вялікае значэнне будуць мець вынікі бягучай стабілізацыйнай праграмы», - адзначыў Алішэр Мірзоеў.

На яго думку, вельмі важна дасягнуць устойлівай стабілізацыі ў беларускай эканоміцы.

«Калі мы прыйдзем да высновы, што стабілізацыя ў беларускай эканоміцы набыла ўстойлівы характар, можна будзе ставіць іншыя задачы ў рамках новай праграмы», - паведаміў Мірзоеў.

Прыярытэтам новай праграмы павінны стаць структурныя рэформы, мяркуе прадстаўнік фонду.

«Такія рэформы, улічваючы ўсе рэаліі беларускай эканомікі, дадуць эфект толькі ва ўмовах макраэканамічнай стабільнасці. Таму мы і надаём такое вялікае значэнне вынікам цяперашняй стабілізацыйнай праграмы Беларусі», - падкрэсліў Мірзоеў.

Нагадаем, што пачатак дзеючай крэдытнай праграмы Беларусі з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС быў пакладзены два гады таму. 4 чэрвеня 2011 года Савет АКФ ухваліў вылучэнне Беларусі фінансавага крэдыту ў аб'ёме 3 млрд. даляраў ЗША. Крэдыт выдзяляецца шасцю траншамі на працягу 2011-2013 гадоў у адпаведнасці з выкананнем этапаў крэдытнай праграмы беларускім урадам.

Пяты транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС Беларусь атрымала 30 красавіка бягучага года. У ацэнцы фонду аб выкананні ўмоваў пятага траншу паведамлялася, што Беларусь не выканала некалькі індыкатыўных паказчыкаў. У прыватнасці, Беларуссю не былі выкананыя індыкатыўныя паказчыкі па велічыні паступленняў ад прыватызацыі, па ўзроўню кампенсацыі насельніцтвам кошту паслуг ЖКГ і грамадскага транспарту. Акрамя гэтага, мэтавы ўзровень па росце патрабаванняў банкаў да іншых сектараў эканомікі (індыкатыўны паказчык) па выніках 2012 года ўдвая перавысіў запланаваны ўзровень.

«Рада Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС прыняла рашэнне аб выдзяленні Беларусі пятага траншу на падставе таго факту, што пазычальнікам былі выкананыя ўсе кантрольныя паказчыкі. Пры гэтым трэба прызнаць, што невыкананне індыкатыўных паказчыкаў праграмы істотна аслабіла эфект выкананых паказчыкаў на працэс стабілізацыі», - падкрэсліў Алішэр Мірзоеў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках