5 траўня 2024, Нядзеля, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сталі забіраць грошы з банкаў

74
Беларусы сталі забіраць грошы з банкаў

У чэрвені 2013 года ўпершыню з кастрычніка мінулага года зафіксаваны адток тэрміновых дэпазітаў фізічных асоб у беларускіх рублях.

На 1 ліпеня 2013 года ў банках на тэрміновых рублёвых дэпазітах фізічных асоб захоўвалася 22,9 трлн. беларускіх рублёў, гэта на 71,8 млрд. рублёў менш, чым месяцам раней, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Аналагічная сітуацыя назіраецца і з тэрміновымі рублёвымі дэпазітамі юрыдычных асоб - тут адток яшчэ больш прыкметны - з 17,1 трлн. рублёў да 15,8 трлн. рублёў, або на 1271,2 млрд рублёў менш.

Пры гэтым беларускія фізічныя і юрыдычныя асобы за той жа перыяд рознанакіравана дзейнічалі з тэрміновымі валютнымі дэпазітамі. Насельніцтва павялічыла тэрміновыя дэпазіты ў валюце з $6,06 млрд. да $6,16 млрд., а юрыдычныя асобы наадварот скарацілі тэрміновыя ўклады з $2,24 млрд. да $2,2 млрд. у пераліку на справаздачную дату па курсе Нацбанка.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках