4 траўня 2024, Субота, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова просіць не скупляць валюту

200

Старшыня ўправы Нацыянальнага банка заяўляе, што нястачы валюты ў краіне няма.

«На гэтым тыдні работнікі цэнтральнага апарата Нацбанка, галоўных упраў у рэгіёнах правялі абследаванне 470 абменнікаў. Валюты стае, - падкрэсліла Надзея Ермакова. - Ды й чуткі аб вялікіх чэргах у абменніках моцна перабольшаныя».

Фото: Valentin Sokolovsky

Абменнік банка МТБ, Менск, 11 ліпеня 2013 года

Яна адзначыла, што насельніцтва актыўна здымае грошы з укладаў у беларускіх рублях, піша БелТА.

«З 1 да 10 ліпеня бягучага года 1 трлн рублёў было знята з укладаў, гэтая ж сума ў эквіваленце прыйшла ў валютныя ўклады, - адзначыла Надзея Ермакова. - Акрамя таго, насельніцтва купіла яшчэ 130 млн даляраў, якія засталіся на руках. Між тым, грошы з'яўляюцца грашыма, пакуль яны працуюць на эканоміку, прыносяць прыбытак».

Старшыня ўправы Нацбанка праінфармавала, што павялічаныя адсоткавыя стаўкі на тэрміновыя дэпазіты, сэртыфікаты «Белаграпрамбанка» і «Беларусбанка», на некаторыя рублёвыя прадукты яны дасягаюць 32-35% гадавых.

«Стаўкі высокія, значыць, нявыгадна пераводзіць беларускія рублі ў валюту», - рэзюмавала Надзея Ермакова.

Напісаць каментар 200

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках