17 траўня 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Севярынец: Выкраданне дзяўчыны - не хуліганства, а асабліва цяжкае злачынства

16
Севярынец: Выкраданне дзяўчыны - не хуліганства, а асабліва цяжкае злачынства

Следству трэба ўзбуджаць крымінальную справу па факце выкрадання Наталлі Шэлег па артыкулах «выкраданне чалавека», «разбой», а магчыма і «бандытызм».

«Кваліфікацыя выкрадання Наталлі Шэлег, 16-гадовай дачкі сябра БХД і прадпрымальніка Вячаслава Шэлега, як «хуліганства» - здзек над правасуддзем, - заявіў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Павел Севярынец. - На самай справе, следству адназначна трэба ўзбуджаць крымінальную справу па артыкулах «выкраданне чалавека», «разбой», а магчыма і «бандытызм». Усёй Беларусі бачна, што здзейсненае наўмысна асабліва цяжкае злачынства, а не нейкая п'яная выхадка. Дэманстратыўна тэрарызуюць цэлую сям'ю. Почырк такі, што тырчаць рогі дзяржаўнага бандытызму».

«І БХД, і незалежнаму грамадству неабходна прымаць меры для самаарганізацыі і абароны нашых дзяцей. Хопіць цярпець здзекі. Спадзяюся, у сераду на круглым стале ў Бабруйску будуць зробленыя першыя крокі», - сказаў Павел Севярынец у інтэрв'ю прэс-службе БХД.

Нагадаем, дачку лідара бабруйскіх прадпрымальнікаў Наталлю Шэлег невядомыя збілі і вывезлі ў лес. 27 ліпеня раніцай, калі дзяўчына займалася на турніку, да яе ззаду нехта падышоў і ўдарыў моцна па галаве. Наталля Шэлег страціла прытомнасць.

Прыйшла ў сябе яна ўжо ў лесе з разбітай патыліцай. Увесь твар і рукі былі замазаныя чорнай фарбай, падобнай на тую, якая выкарыстоўваецца пры ўзяцці адбіткаў пальцаў. У дзяўчыны забралі абутак, ключы і мабільны тэлефон. Каля 2 гадзін яна блукала па лесе і выйшла на дарогу ў раёне Шчаткава, каля дзіцячых лагераў, у 20 кіламетрах ад свайго дома. Спрабавала спыніць машыну, доўга ніхто не спыняўся. Пасля спыніўся нейкі чалавек і даў ёй мабільны тэлефон. Дзяўчына патэлефанавала бацьку, які прыехаў за ёй.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках