4 траўня 2024, Субота, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўніца: Нізкая дапамога для беспрацоўных патрэбная для хуткага працаўладкавання

108
Чыноўніца: Нізкая дапамога для беспрацоўных патрэбная для хуткага працаўладкавання

Нізкі ўзровень дапамогі беспрацоўным стымулюе больш хуткае працаўладкаванне.

Такое меркаванне выказала на прэс-канферэнцыі 21 жніўня ў Менску намесніца старшыні камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны - начальніца ўправы занятасці насельніцтва Менгарвыканкама Таццяна Кудзевіч, паведамляе БелаПАН.

Паводле ейных слоў, сярэдняя сума дапамогі для беспрацоўных у Менску сёння складае 120 тыс рублёў.

«Сярэдні перыяд беспрацоўя складае два месяцы. Кан'юнктура рынку працанедастатковая, такім чынам на аднаго беспрацоўнага прыпадае больш за 10 вакансій. Гэтая сума дапамогі прыяе хуткаму працаўладкаванню чалавека, які шукае працу. Ва ўмовах калі колькасць вакансій дастатковая, чалавек можа працаўладкавацца і атрымліваць заробак», - мяркуе Кудзевіч.

Паводле ейных слоў, у студзені-чэрвені 2013 колькасць менчукоў, якія мелі патрэбу ў дапамозе, і якія звярнуліся ў службу занятасці, склала 12 тыс чалавек, з якіх 7,2 тыс зарэгістраваныя беспрацоўнымі.

Шмат якія экспэрты кажуць аб тым, што афіцыйныя звесткі пра беспрацоўе моцна заніжаныя.

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках