3 траўня 2024, Пятніца, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУУС: Паўмільёна чалавек прыйшлі на святкаванне 1025-годдзя Хрышчэння Русі

35
ГУУС: Паўмільёна чалавек прыйшлі на святкаванне 1025-годдзя Хрышчэння Русі

У святкаванні 1025-годдзя Хрышчэння Русі ў Менску, па падліках міліцыі, прынялі ўдзел больш за 500 тысяч чалавек.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.

«Яшчэ задоўга да пачатку свята ГУУС Менгарвыканкама была арганізаваная падрыхтоўка да iх правядзення і арганізацыі бяспекі грамадзян. З улікам праграмы мерапрыемстваў, прадстаўленай Беларускай Праваслаўнай Царквой, органы правапарадку сталіцы сумесна з іншымі зацікаўленымі органамі забяспечвалі бяспеку Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, кіраўнікоў памесных праваслаўных цэркваў, а таксама вернікаў, якія прымалі ўдзел у святкаваннях. Асаблівая ўвага была нададзеная забеспячэнню захаванасці крыжа апостала Андрэя Першазванага - святыня прабыла ў Менску да 2 жніўня і ўвесь час да яе быў адкрыты кругласутачны доступ.

Асобна варта адзначыць, што адразу па прыбыцці ў Менск 28 ліпеня Крыж быў усталяваны каля ўваходу ў чыгуначны вакзал, дзе былі здзейсненыя малебныя спевы з удзелам больш 7 тысяч вернікаў. Пасля святыню даставілі ў храм Святога апостала Андрэя Першазванага, дзе да раніцы 29 ліпеня яе наведалі больш за 30 тысяч чалавек», - адзначаюць у ГУУС.

Таксама для ўдзелу ў святочных мерапрыемствах у сталіцу Беларусі ўсю ноч на 29 ліпеня прыбывалі аўтобусы з паломнікамі з Польшчы, Літвы, Латвіі, Украіны, Расеі і іншых дзяржаў з каталіцкім веравызнаннем, а таксама з гродзенскага і брэсцкага рэгіёнаў рэспублікі. Арганізаваныя калоны суправаджаліся экіпажамі ДАІ Менска, а ў кожным аўтобусе знаходзіўся супрацоўнік міліцыі, які каардынаваў маршрут руху і забяспечваў захаванасць маёмасці пасажыраў. Усяго ў горад прыбылі каля 240 аўтобусаў, для якіх сіламі сталічнага ГУУС былі арганізаваныя парковачныя месцы. На ўездах у горад таксама дзяжурылі экіпажы ДАІ, якія аказвалі садзейнічанне вернікам, якія прыбываюць для ўдзелу ў святах на асабістым транспарце. Доступ да месцаў правядзення мерапрыемстваў быў арганізаваны праз кантрольна-прапускныя пункты, паведамляе ГУУС.

Для больш дакладнага каардынавання дзеянняў праваахоўнікаў і кіраўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы ў працоўнай нарадзе, якая прайшла ў ГУУС Менгарвыканкама, прыняў удзел настаяцель храма Усіх Святых айцец Фёдар Поўны. Вынікам цеснага ўзаемадзеяння сталічнай міліцыі і духавенства стала прыняцце рашэння аб падзеле патокаў паломнікаў і вернікаў да святыні, тым самым забяспечыўшы першачарговы доступ да Крыжа інвалідаў, дзяцей і асоб састарэлага ўзросту, іх транспарціроўку на службовым аўтатранспарце ад метро да месца паломніцтва, аказанне своечасовай медыцынскай дапамогі.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за 500 000 вернікаў. За гэты час у горадзе не дапушчана здзяйснення злачынстваў, надзвычайных здарэнняў і парушэнняў правапарадку, адзначаюць у міліцыі.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках