2 траўня 2024, Чацвер, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер знайшоў доказы сустрэчы Лукашэнкі са стрыптызёршамі

42

Запрашэнні ўдзельніцам конкурсу «Міс Менск 2013» былі выпісаныя на афіцыйным бланку ад імя кіраўніка.

Адно з іх было адрасавана другой віцэ-міс конкурсу прыгажосці «Міс Менск-2013» танцорцы go-go начных клубаў сталіцы Наталлі Башура. Такія ж імянныя запрашэнні атрымалі іншыя вядомыя менскія стрыптызёршы, якія засвяціліся ў скандальным конкурсе, піша блогер D-zholik.

Пра факт сустрэчы Лукашэнкі і яго малалетняга сына Колі з фіналісткамі «Міс Менск-2013» СМІ паведамілі праз некалькі дзён пасля абвяшчэння вынікаў конкурсу. Прыём з удзелам сям'і дыктатара, менскіх уладаў і кіраўнікоў дзяржаўных тэлеканалаў праходзіў увечары 28 чэрвеня.

«Некаторыя не хацелі прыязджаць. Але гэта была абавязковая праграма - адмоваў не прымалася. Пасля прыёму, дзе прысутнічаў і хлопчык Коля, з якім некаторыя дзяўчыны таксама мелі зносіны, многія паехалі на працу - па клубах», - сказала адна з удзельніц сустрэчы.

Адразу пасля скандалу прэс-служба кіраўніка катэгарычна абвергла гэтую інфармацыю. Было заяўлена, што Лукашэнка 28 чэрвеня быў на Рэспубліканскім балі выпускнікоў.

Нагадаем, V конкурс прыгажосці «Міс Менск 2013» быў арганізаваны Менгарвыканкамам, тэлеканалам «Столичное телевидение» і Нацыянальнай школай прыгажосці. Яго фінал прайшоў у Палацы спорту ў Менску 27 чэрвеня.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках