Лось зладзіў пагром на магілёўскім заводзе
12- 12.09.2013, 10:50
- 17,441
У Магілёве міліцыя, ратавальнікі і работнікі буйніцкага заасада спрабавалі адлавіць лася.
Як паведамілі сайту mogilevnews.by на прахадной заводу «Чырвоны металіст», у 6.15 раніцы 11 верасня ў будынак завода, разбіўшы шкло, заскочыў лось. А затым, прабегшы па калідоры і высадзіўшы яшчэ адно велізарнае акно, выскачыў на вуліцу. Работнікі завода тут жа патэлефанавалі ў міліцыю, а самі кінуліся адчыняць браму зверу, які кідаўся па тэрыторыі ў пошуках выхаду.
У 15.00 пошукі ўсё яшчэ працягваліся. Як паведаміў начальнік абласнога ПАСА Ігар Рабіннікаў, аўтацыстэрна і каманда з 6 чалавек выехалі ў раён пасёлка Луполава - лось дабраўся да прыватных домаўладанняў па завулку Дальні.
Паводле аператыўных звестак каля 15.40 жывёліну ўдалося дагнаць. Спецыялістамі ветслужбы было зроблена чатыры ўсыпляльных уколы. Калі лось засне, ён будзе транспартаваны ў магілёўскі заасад.