7 траўня 2024, aўторак, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: інструктары аўташколы правучылі нядбайнага паркоўшчыка

25

Інструктары менскай аўташколы заблакавалі машыну таксі, якая прыпаркавалася з парушэннем.

Практычны ўрок на тэму таго, як не трэба паркавацца, вырашылі правесці супрацоўнікі сталічнай аўташколы. Пляцоўка, дзе развіваліся падзеі, мабыць, вядомая ўсім менскім аўтаўладальнікам: у некалькіх метрах знаходзіцца міжраённы экзаменацыйны аддзел ДАІ (вул. Сямашкі, 17). Па словах відавочцаў, заблакаваны таксіст не змог выехаць на сваім Citroen без старонняй дапамогі, піша onliner.by.

Як піша карыстальнік форуму, зарэгістраваны пад нікам lasta, інцыдэнт адбыўся раніцай у суботу (тут і далей арфаграфія і пунктуацыя аўтара захаваныя): «Вырашылі «пакараць» кіроўцу таксі за няправільную паркоўку ў забароненым месцы. Сам таксіст прыехаў, прыпаркаваўся і з нейкімі паперамі пайшоў у экзаменацыйны аддзел ДАІ. Інспектары прыгналі 2 навучальныя машыны і зрабілі яму «скрыначку».

«Таксіст па вяртанні да сваёй машыны трохі знерваваўся, сказаў нешта пра тое, што «лепш бы ішлі грошы зарабляць», - дапоўніў фарумчанін. - Камусьці тэлефанаваў. Напэўна, ДАІ выклікаў. На працягу хвілін 20 сітуацыя ніяк не змянілася, ДАІ не прыехала».

Інструктары менскай аўташколы заблакавалі машыну таксі, якая прыпаркавалася з парушэннем. Фота: lasta
Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках