5 траўня 2024, Нядзеля, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» пашырыў знешні інтэрнэт-шлюз да 390 Гбіт/с

19
«Белтэлекам» пашырыў знешні інтэрнэт-шлюз да 390 Гбіт/с

Кампанія «Белтэлекам» пашырыла прапускную здольнасць Інтэрнэт-шлюза Беларусі да знешніх інфармацыйных рэсурсаў сеткі Інтэрнэт на 40 Гбіт/c.

На сённяшні дзень агульная ёмістасць шлюза доступу да знешніх інфармацыйных рэсурсаў сеткі Інтэрнэт складае 390 Гбіт/c. У параўнанні з вераснем 2012 года аб'ём ёмістасці шлюза павялічыўся на 60%, паведамляе прэс-служба «Белтэлекама».

«Кампанія «Белтэлекам» прымае своечасовыя рашэнні ў сувязі з ростам абаненцкай базы спажыўцоў Інтэрнэт-паслуг, якая пастаянна павялічваецца, і забяспечвае якасны доступ да знешніх інфармацыйных рэсурсаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Пра апошняе пашырэнне кампанія «Белтэлекам» паведамляла ў лютым 2013 года.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках