2 траўня 2024, Чацвер, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Стрыечны брат Асада хаваецца ў Беларусі

37
СМІ: Стрыечны брат Асада хаваецца ў Беларусі
Фота: CNN

Стрыечны брат прэзідэнта Сірыі збег у Беларусь разам з сям'ёй.

Пра гэта, як распавядае карэспандэнт charter97.org, паведамляюць блізкаўсходнія СМІ.

Стрыечны брат Башара Асада па матчынай лініі, брыгадны генерал Хафез Махлуф (Hafez Makhlouf) да нядаўняга часу займаў пасаду шэфа дамаскага аддзялення Дэпартамента Агульнай Бяспекі (GSD). 9 верасня ён быў адпраўлены ў адстаўку пасля "сваркі" з Асадам і яго атачэннем.

Хафез Махлуф - не толькі блізкі сваяк прэзідэнта Сірыі, але таксама і родны брат Рамі Махлуфа, вельмі багатага чалавека ў Сірыі, якога называюць "кашальком" Асада. У дачыненні да братоў дзейнічаюць санкцыі ЗША і ЕЗ.

Адным з першых пра ўцёкі ўплывовага сірыйскага чыноўніка і бізнэсоўца паведаміў экспэрт што да Сірыі Джашуа Лэндзіс (Joshua Landis). У сваім мікраблогу ён напісаў, што браты Хафез і Іхаб Махлуфы выдалілі фота Башара Асада з прафайлаў у Facebook і WhatsApp, а Хафез пакінуў Сірыю.

Выданне postskriptum.org вылучае версію, што Хафез Махлуф збіраўся выехаць у Расею, дзе пастаянна пражывае яго бацька, 80-гадовы Мухамед Махлуф, але Расея не дала яму візы, і таму яму давялося выбраць Беларусь.

Апазіцыя абвінавачвае Махлуфа ў мностве ваенных злачынстваў, у тым ліку, ва ўжыванні хімічнай зброі ва Усходняй Гуце ў мінулым годзе. У ліпені 2012 года СМІ паведамлялі аб гібелі Хафеза Махлуфа, аднак пазней высветлілася, што ён быў усяго толькі паранены.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках