2 траўня 2024, Чацвер, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: змяненне клімату ўплывае на нараджальнасць

7
Навукоўцы: змяненне клімату ўплывае на нараджальнасць

Змяненне клімату можа паўплываць на колькасць дзяўчынак і хлопчыкаў, якія нараджаюцца ў некаторых краінах, мяркуюць японскія навукоўцы з Інстытута аховы здароўя ў Ако.

Даследнікі выявілі, што хлопчыкі, якія знаходзяцца ва ўлонні маці, могуць быць асабліва ўразлівыя да наступстваў змены клімату. З 1970 года ваганні тэмпературы, якія адхіляюцца ад нормы, сталі найбольш распаўсюджаныя ў Японіі, і ў той жа час назіралася павелічэнне загубы пладоў мужчынскага полу ў стасунку да колькасці загубы пладоў жаночага полу ў гэтай краіне, адзначаюць спецыялісты.

Пачынаючы з гэтага перыяду, колькасць народжаных хлопчыкаў з кожным годам пачала скарачацца, піша партал Healthvesti.

Гэта сведчыць аб тым, што пацяпленне клімату або кліматычныя экстрэмальныя з'явы могуць негатыўна паўплываць на хлопчыкаў, якія знаходзяцца ў чэраве. У сваім даследаванні навукоўцы вывучылі штомесячныя звесткі аб тэмпературы, сабраныя з 1968 да 2012

Японскім метэаралагічнай агенцтвам, а таксама звесткі аб гібелі пладоў і нованароджаных, якія нарадзіліся цягам гэтага часу. Спецыялісты таксама разгледзелі дзве нядаўнія экстрэмальныя падзеі ў Японіі - вельмі спякотнае лета ў 2010 годзе і вельмі халодную зіму ў 2011 годзе.

Было ўстаноўлена, што за гэты час адбылося павелічэнне колькасці выпадкаў загубы пладоў мужчынскага полу, а праз дзевяць месяцаў адбылося зніжэнне колькасці немаўлятаў мужчынскага полу, народжаных у краіне. Гэтыя звесткі дазваляюць выказаць здагадку, што рэзкія ваганні тэмпературы могуць быць звязаныя з памяншэннем колькасці нованароджаных хлопчыкаў, а таксама з павелічэннем колькасці выпадкаў загубы пладоў мужчынскага полу.

Аднак, гэтае даследаванне толькі выявіла сувязь і не можа адназначна сказаць, што кліматычныя змены адказныя за змены ў прапорцыі палоў у Японіі. Іншыя фактары, такія як забруджванне навакольнага асяроддзя і таксіны, якія змяшчаюцца ў навакольным асяроддзі, таксама могуць уплываць на прапорцыі палоў, адзначаюць спецыялісты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках