2 траўня 2024, Чацвер, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent упаў да чатырохгадовага мінімуму

47
Кошт нафты Brent упаў да чатырохгадовага мінімуму

Нафта маркі Brent патаннела да мінімума са снежня 2010 года.

Пра гэта ў аўторак, 14 кастрычніка, паведамляе агенцтва Bloomberg.

Гэта адбылося адразу пасля прагнозу сусветнага попыту на нафту, які зрабілі ў Міжнародным энэргетычным агенцтве. Кошт ф'ючэрса на нафту гэтай маркі на лістапад на лонданскай біржы ICE Futures а 17:54 паводле маскоўскага часу склаў 86,27 даляра за барэль, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Напярэдадні, 13 кастрычніка, на лонданскай біржы ICE Futures лістападаўскія ф'ючэрсы на нафту Brent упалі на 1,23 даляра, і іх кошты складалі 88,98 даляраў за барэль. За сесію памяншэнне кошту кантрактаў дасягала 3,21 даляра. Кошт 87 даляраў за барэль быў самым нізкім за апошнія чатыры гады.

Першы раз падзенне коштаў на ф'ючэрсы нафты маркі Brent ніжэй за 90 даляраў адбылося 10 кастрычніка.

Чацвёртага кастрычніка міністр фінансаў Расеі Антон Сілуан папярэдзіў, што ў выпадку паніжэння кошту нафты адбудзецца скарачэнне выдаткаў бюджэту.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках