4 траўня 2024, Субота, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Украіны і Расеі будуюць дзоты і абсталююць кропкі для артылерыі (Відэа)

12

Украінцы будуюць «Сцяну» на мяжы з Расеяй.

Каля КПП Гоптоўка ў Харкаўскай вобласці ўжо выканалі першы этап. Выкапалі роў шырынёй тры метры і глыбінёй 2. Ён павінен спыніць - цяжкую тэхніку ворага. Таксама насыпаюць высокі земляны вал - бруствер. Пасля плануюць паставіць плот, нацягнуць калючы дрот, і ўсталяваць сістэму, якая будзе фіксаваць парушальнікаў, перадаюць «Подробности».

Таксама абсталююцца дзоты і месцы для артылерыйскіх установак і танкаў і іншыя агнявыя кропкі для абароны ад агрэсіі Расеі.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк учора адзначыў, што праект «Сцяна» можна назваць «Еўрапейскім валам», таму што гэта на самай справе ўладкавання ўсходняй мяжы Еўрапейскага Звязу. На ўсе працы сыдзе паўмільярда грыўняў, палову ўжо даў ЕЗ.

Пабудуюць «Сцяну» за тры гады.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках