4 траўня 2024, Субота, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па трасе М1 ехаў тралейбус

13

Адметна тое, што ён ехаў самастойна, без падлучэння да сеткі.

У «Белкамунмашы» паведамілі, што стварылі некалькі падобных машын-гібрыдаў, якія працуюць, акрамя электрычнасці, на дызель-генератарах. Так, тры з іх былі накіраваныя ў Берасце. Праўда, дызайн тралейбуса, захаванага на здымку, не падобны на сучасныя мадэлі прадпрыемства, піша onliner.by.

На здымках жа фігуруе «клон» МАЗа, толькі з токапрыёмнікам. Сёння ў Менску эксплуатуецца блізу пяцідзесяці МАЗаўскіх 103Т. За горадам іх, натуральна, не ўбачыць, бо яны вырабляюцца ў самой сталіцы. Сфатаграфаваны тралейбус - прадукцыя фірмы «Этон», што месціцца ў Смалявічах. У гэтым райцэнтры сваёй лініі правадоў няма, таму для абкаткі (або тэстаў) спецыялісты кампаніі выкарыстоўваюць генератары - прымацоўваюць іх у якасці прычэпа. Як мяркуецца, гэтая машына пойдзе на продаж у Румынію. Характэрна, што «МАЗ-Этон Т203» выпускаўся ў 2008-2011 гадах, але абмежаваным накладам - усяго 16 асобнікаў. Цяпер адзін такі тралейбус ездзіць у Гародні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках