4 траўня 2024, Субота, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі ў Расею не прапусцілі 55 тон гародніны і садавіны

8
З Беларусі ў Расею не прапусцілі 55 тон гародніны і садавіны

Рассельгаснагляд заблакаваў чарговую партыю кантрабанды з Беларусі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе ўстановы.

«У перыяд з 12 да 14 кастрычніка 2014 пры правядзенні мерапрыемстваў для выяўлення і спынення ўвозу на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання, краінай паходжання якіх з'яўляюцца Злучаныя Штаты Амерыкі, краіны Еўрапейскага Звязу, Канада, Аўстралія і Каралеўства Нарвэгія на адцінку аўтадарогі М 1 «Масква - Менск» - мяжа з Рэспублікай Беларусь - Чырвоная Горка Управай Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей забаронены ўвоз больш за 55 тон гародніны і садавіны», - гаворыцца ў паведамленні.

Ва ўсіх выпадках прычынай забароны з’явіўся ўвоз грузаў з падробленымі фітасанітарнымі сертыфікатах краін паходжання прадукцыі, што ў сваю чаргу з'явілася падставай для яе вяртання ў месцы адгрузкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках