4 траўня 2024, Субота, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маскоўскі «Лакаматыў» выплаціць Кучуку €1,8 мільёна

1
Маскоўскі «Лакаматыў» выплаціць Кучуку €1,8 мільёна

Былы галоўны трэнер расейскага клуба Леанід Кучук за датэрміновае скасаванне кантракту атрымае 1,8 мільёна еўра.

Пра гэта заявіў старшыня Палаты вырашэння спрэчак РФС Сяргей Данцоў, піша championat.com.

"Кампенсацыя Кучука складзе 1,8 мільёна еўраў. Яна павінна быць выплачаная цягам двух месяцаў пасля ўступлення пастановы ў сілу", - сказаў ён.

Патрабаванні боку беларускага спецыяліста ў гэтай справе складалі 4,9 мільёна еўраў.

Кантракт "Лакаматыва" з Леанідам Кучуком быў разлічаны да 2015 года, аднак у верасні пасля шэрагу няўдалых матчаў трэнер быў адхілены ад працы. Ужо пасля таго, як выканаўцам абавязкаў быў прызначаны Ігар Чарэўчанка, а затым кіраўніцтва "чырвона-зялёных" абвясціла аб дамоўленасці з Міядрагам Бажовічам, Кучук быў звольнены. Паводле афіцыйных звестак, ён быў адпраўлены ў адстаўку за прагул.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках