3 траўня 2024, Пятніца, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежная падлодка ля берагоў Швецыі: новыя фота

37

Шведскія СМІ апублікавалі новыя фота замежнай падводнай лодкі ў Стакгольмскім архіпелагу.

Як адзначаецца, турысты на востраве Хасэль ля Шведскага архіпелагу выпадкова сфатаграфавалі падводную лодку, што выплыла на паверхню прыкладна за 70 м ад берага, гаворыцца на сайце выдання Vasteras, паведамляе ТСН.

Фото: vlt.se

Пачынаючы з 17 кастрычніка шведскія СМІ паведамлялі, што войска краіны шукае расейскую падводную лодку, якая тоне паблізу Стакгольма. У Расеі ўжо адхрысціліся ад падлодкі, якая тоне ля берагоў Швецыі. «Ніякіх няштатных і тым больш аварыйных сітуацый з расейскімі вайсковымі караблямі не было і няма», - паведаміў афіцыйны прадстаўнік міністэрства абароны Расеі.

Пазней у РФ заявілі, што гэта наогул субмарына з Нідэрландаў. У той жа час Галандыя не замарудзіла з адказам і запэўніла, што неапазнаны аб'ект у водах Швецыі не можа быць іх падводнай лодкай. Цяпер у пошукавай аперацыі задзейнічаны практычна ўсе вайскова-марскія сілы Швецыі: караблі, гелікоптэры і сухапутныя войскі. Дадаткова над гэтым раёнам закрылі паветраную прастору.

Нагадаем, раней у СМІ з'явілася фота падводнай лодкі, якое апублікавала Мінабароны Швецыі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках