6 траўня 2024, панядзелак, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыватны сектар у Менску абяцаюць не зносіць

5
Прыватны сектар у Менску абяцаюць не зносіць

Архітэктары «Менскграда» заканчваюць працу над карэкціроўкай генплана беларускай сталіцы.

У адрозненне ад папярэдняй рэдакцыі, абноўлены генеральны план не прадугледжвае ўключэння ў склад Менска вёсак з прылеглымі палямі і масавага жыллёвага будаўніцтва на іх тэрыторыі. Прыярытэты будуць зрушаныя ў бок рэканструкцыі існуючай забудовы, а аб'ёмы штогадовага ўзвядзення новага жылля скароцяцца з 1 мільёна да 600 тысяч квадратных метраў да 2017 года. Пра гэта сёння распавёў на прэс-канферэнцыі Павел Лучыновіч, намеснік старшыні Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама, піша onliner.by.

Пляцовак, дзе можа разгарнуцца масавае жыллёвае будаўніцтва, у межах МКАД амаль не засталося. У ліку тэрыторый, засваенне якіх пачнецца ў хуткім часе, архітэктары называюць аэрапорт Менск-1 (праект «Менск-Мір»), раён вуліцы Філімонава, участак у межах вуліцы Макаёнка - праспекта Незалежнасці і дзіцячай чыгункі. Не да канца таксама раскрыты патэнцыял Лошыцы. Там плануюць узвесці яшчэ тры мікрараёны - у асноўным гэта будзе тыпавое панэльнае жыллё для чаргавікоў. Больш камфортнае жыллё праектуецца на тэрыторыі, дзе раней размяшчалася птушкафабрыка імя Крупскай.

- Мы павінны не пераграваць рынак, а знізіць аб'ёмы жыллёвага будаўніцтва і здзейсніць пэўны манеўр у будаўнічай галіне, пераключыўшы асноўныя аб'ёмы на гарады-спадарожнікі, - заўважыў Павел Лучыновіч. Пры гэтым ён удакладніў, што гарады-спадарожнікі не разглядаюцца як спальныя раёны, там плануецца стварыць не толькі камфортнае асяроддзе для пражывання, але і новыя працоўныя месцы.

Працуючы над карэкціроўкай генплана, архітэктары ўстрымаліся ад неабходнасці масавага зносу прыватнага сектара ў Менску.

- Часам сутыкаемся з тым, што раёны індывідуальнай забудовы ў малых гарадах выглядаюць лепш, чым прыватны сектар у Менску. Дзесяцігоддзямі людзі не могуць рэканструяваць жыллё, знаходзяцца пад дамоклавым мячом з нагоды зносу. Цяпер прынятая адназначная пастанова: мы не ставім задачу цалкам зносіць прыватны сектар, дазволім людзям прывесці ў парадак свае домаўладанні, - растлумачыў Павел Лучыновіч. Разам з тым ён дадаў, што знос сядзібных дамоў будзе весціся на тэрыторыях, зарэзерваваных пад развіццё вулічна-дарожнай сеткі.

Канкрэтныя ўчасткі прыватнага сектара, вызначаныя пад знос, стануць вядомыя пасля ўнясення змяненняў у генплан. Сёння можна з упэўненасцю казаць пра тое, што індывідуальныя дамы з часам знікнуць у раёне Грушаўкі і ўздоўж вуліцы Багдановіча, дзе плануецца будаўніцтва новай лініі метро.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках