6 траўня 2024, панядзелак, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Веласіпедыстам у Гомелі не дазволілі спілаваць бардзюры

12
Веласіпедыстам у Гомелі не дазволілі спілаваць бардзюры

Актывісты хацелі забяспечыць бесперашкодны праезд для веласіпедыстаў, інвалідаў-калясачнікаў і бацькоў з маленькімі дзецьмі.

Аднак гомельскія ўлады забаранілі акцыю, піша БелаПАН.

Актывісты збіраліся спілаваць пад вуглом не менш за 45 градусаў бардзюрныя камяні на скрыжаваннях вуліц у цэнтры Гомеля, а таксама ўсталяваць у скверы ім. Грамыкі велапаркоўкі.

Дазвол на гэтыя дзеянні яны папрасілі ў гарвыканкама. Улады адказалі адмовай, матываваўшы яе тым, што няма патрэбы ў зніжэнні бардзюраў. «На скрыжаванні вуліцы Савецкая з вуліцамі Камсамольская, Жаркоўскага, Ірынінская, Сялянская і Білецкага выкананы работы па зніжэнні ўзроўню бардзюраў на пешаходных пераходах. Адміністрацыя Цэнтральнага раёна распрацавала план мерапрыемстваў у арганізацыі велапарковак. У 2015 годзе велапаркоўка будзе ўсталяваная ў скверы ім. А.Грамыкі», - адзначана ў адказе гарвыканкама.

Атрымаўшы адмову ад выканкама, актывісты яшчэ раз замерылі вышыню бардзюраў на пешаходных пераходах у цэнтры горада і пераканаліся, што яны вышэй за пяць сантыметраў. Нарматывам вышыня павінна быць ад 0,025 да 0,040 м.

«Высокія бардзюры - гэта праблема нашага горада, на якую ўжо нават перасталі звяртаць увагу, таму што яны паўсюль. Але бардзюры заўважаюць веласіпедысты, маці з каляскамі, пажылыя, людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Адказ чыноўнікаў нам дае зразумець, што праца ў стварэнні безбар'ернага асяроддзя ў нашай краіне вядзецца, але толькі на паперы. Вядома, ёсць вялікая імавернасць, што чыноўнікаў падманваюць камунальныя службы, кажучы, што бар'ераў няма. А самі чыноўнікі па вуліцах пешшу не ходзяць і не ведаюць, як на самой справе ідзе стварэнне безбар'ернага асяроддзя Гомеля», - пракаментавала гомельская актывістка Наталля Крывашэй.

Прадстаўнікі кааліцыі хочуць сабраць подпісы, каб правесці суботнік у зніжэнні ўзроўню бардзюраў

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках