2 траўня 2024, Чацвер, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Оршы міліцыя пачала паляванне на футбольных фанатаў

18
У Оршы міліцыя пачала паляванне на футбольных фанатаў

Пасля апошняга футбольнага матчу сезону міліцыя пачала паляванне на аршанскіх фанатаў.

Падставай для затрымання стаў праход фанатаў перад апошнім матчам сезону па вуліцы Леніна ад езуіцкага калегіума да стадыёна.

Паводле інфармацыі сайта orsha.eu, пасля таго, як паведамленні пра праход з'явіліся ў рэспубліканскіх СМІ, нейкім высокім чынам у Менску паход на стадыён здаўся несанкцыянаваным шэсцем з элементамі палітыкі - тады Аршанскай міліцыі і была пасланая каманда на затрыманне. Удзельнікаў вылічалі як з дапамогай фатаграфій на сайтах і ў сацыяльных сетках, так і з дапамогай вулічных камер назірання і запісаў са стадыёна, на якія міліцыянты мэтанакіравана фіксуюць усіх прысутных на фанацкім сектары.

У аўторак 18 лістапада ў горадзе пачалася паўнавартасная аблава на фанатаў. Моладзь выклікалі да ўчастковых, забіралі з вучобы і працы, з дамоў. Паводле слоў фанатаў, у асобных выпадках з дамоў іх забіралі з дапамогай амапаўцаў, хоць яны і не збіраліся аказваць супраціву. У выніку, за першы дзень аблавы, паводле слоў відавочцаў, было затрымана парадку 20-25 чалавек, у тым ліку і тыя, хто да праходу на стадыён дачынення не меў. Сярод затрыманых было шмат непаўналетніх.

На наступны дзень аблава прадоўжылася, на гэты раз асноўнымі затрыманымі станавіліся паўналетнія прыхільнікі футбольнай каманды. Непаўналетнім давалі падпісваць пратакол тлумачэння і адпускалі, на паўналетніх складалі пратакол за ўдзел і арганізацыю несанкцыянаванага шэсця і справы некаторых перадавалі ў суд. У выніку асуджанымі апынуліся 3 тры чалавекі, асноўнае пакаранне - штрафы.

Да гэтага часу супрацоўнікі міліцыі прадаўжаюць шукаць фанатаў, у тым ліку, у месцах звычайных збораў аршанскай моладзі. Так, у нядзелю траіх фанатаў паспрабавалі затрымаць «для высвятлення асобы» каля езуіцкага калегіума. Праўда абышлося размовамі. Затрымліваць маладых міліцыянты перахацелі пасля іх званка да праваабаронцаў.

Прэсінг на фанатаў усё яшчэ не спыняецца. Многія чакаюць далейшых разбораў з праваахоўнай сістэмай.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках