1 траўня 2024, Серада, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крышціяну Раналду пабіў рэкорд 79-гадовай даўніны (Відэа)

6

Лідар мадрыдскага Рэала ў матчы з Гранадай устанавіў два рэкордных дасягненні.

Партугальскі нападнік мадрыдскага Рэала Крышціяну Раналду ўстанавіў чарговы рэкорд. Забіўшы гол у матчы з Гранадай, партугалец стаў першым гульцом у гісторыі "каралеўскага клуба", які забіваў у васьмі паядынках чэмпіянату запар, паведамляе sport.bigmir.net.

Раней рэкорд належаў адразу пяці гульцам адначасова, якія забівалі ў сямі сустрэчах без перапынку. Сярод іх - Ферэнц Пушкаш, Рууд ван Ністэлрой і Прэдраг Міятавіч.

Акрамя таго, забіўшы 17 галоў за ўсё за 10 тураў Прымеры, Раналду перасягнуў дасягненне легендарнага гішпанскага форварда Ісідра Лангары, якое трымалася 79 гадоў. У чэмпіянаце 1935-36 гадоў Лангара, гуляючы за Аўеда, вызначыўся за першых 10 тураў 16 разоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках