1 траўня 2024, Серада, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справы арыштаваных у Італіі беларускіх фанатаў разгледзяць 15 чэрвеня

8

Разгляд спраў арыштаваных 11 снежня ў Італіі фанатаў футбольнага клуба «Дынама» (Менск) адбудзецца 15 чэрвеня 2015 года.

Пра гэта паведаміў беларускі МЗС на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Твітэр».

«Правамернасць арышту заўзятараў органамі правапарадку 11.12 суд пацвердзіў, але з прычыны адсутнасці сацыяльнай небяспекі яны вызваленыя... Як паведаміў супрацоўнік амбасады з залы суда, беларускія заўзятары могуць пакінуць тэрыторыю Італіі, бо абвінавачванне настойвае на наяўнасці доказаў правапарушэння, новае судовае паседжанне прызначанае на 2015/06/15», - растлумачыла МЗС.

Нагадаем, у чацвер, 11 снежня, менскае «Дынама» атрымала гістарычную перамогу над італійскай «Фіярэнцінай». Частка заўзятараў менскага клуба адсвяткавалі перамогу каманды шэсцем па горадзе, якое суправаджалася разгромам аднаго з бараў і бойкай з мясцовай паліцыяй. У выніку бойкі траўмы атрымалі некалькі паліцэйскіх.

У пятніцу, 12 снежня, прайшлі суды над затрыманымі. 47 фанатам на працягу пяці гадоў забаронена наведванне матчаў у Італіі. Яшчэ 13 заўзятараў чакае больш суровае пакаранне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках