1 траўня 2024, Серада, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзентацыя Windows 10 пройдзе 21 студзеня

17
Прэзентацыя Windows 10 пройдзе 21 студзеня

Вялікая прэзентацыя новай аперацыйнай сістэмы Microsoft адбудзецца 21 студзеня ў штаб-кватэры кампаніі ў Рэдмандзе.

Партал 3DNews паведамляе, што на мерапрыемстве выступяць генеральны дырэктар карпарацыі Сацья Надэла, чальцы савета дырэктараў Тэры Маерсан і Джо Белфіёр, якія адказваюць за распрацоўку АС, а таксама адказны за платформу Xbox Філ Спенсер.

У атрыманых журналістамі і распрацоўшчыкамі запрашэннях не гаворыцца пра тое, ці пакажа Microsoft мабільную версію новай аперацыйнай сістэмы, аднак журналістка партала ZDNet сцвярджае, што прэзентацыя мабільнай платформы пройдзе ў рамках анансаванага мерапрыемства.

Падчас мерапрыемства Microsoft таксама прэзентуе азнаямленчую версію Windows 10 у рэдакцыі January Technical Preview, доступ да якой спачатку атрымаюць удзельнікі праграмы Windows Insider, а затым і звычайныя карыстальнікі.

У гэтай версіі Windows 10 з'явіцца падтрымка функцыі Continuum, якая дазваляе ўладальнікам гібрыдных прылад лёгка пераключацца паміж рэжымамі працы ў залежнасці ад таго, ці патрэбная ім знешняя клавіятура. Акрамя таго, АС будзе падтрымліваць працу галасавога памочніка Microsoft Cortana.

Пра тое, што Microsoft плануе правесці прэзентацыю сваёй новай АС у студзені 2015 года, стала вядома ў канцы лістапада. Тады ж адзначалася, што мерапрыемства карпарацый пройдзе асобна ад штогадовай выставы электронікі CES 2015, якая адбудзецца з 6 па 9 студзеня ў Лас-Вегасе.

Нагадаем, што ўпершыню Windows 10 была паказаная на закрытым мерапрыемстве ў Сан-Францыска ў пачатку кастрычніка. Новая АС будзе агульнай для ўсіх відаў прылад, пачынаючы ад PC і заканчваючы смартфонамі. Крама прыкладанняў таксама будзе адзінай для ўсіх мадыфікацый сістэмы.

Паводле слоў аперацыйнага дырэктара кампаніі Кевіна Тэрнера, новая АС з'явіцца на рынку ў канцы лета або ў пачатку восені 2015 года.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках