4 траўня 2024, Субота, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада ЕЗ прыняла пастанову пашырыць санкцыі супраць Расеі

16
Рада ЕЗ прыняла пастанову пашырыць санкцыі супраць Расеі

Санкцыі ўвядуць у адказ на прадаўжэнне агрэсіі супраць Украіны.

Рада Еўразвязу на ўзроўні кіраўнікоў МЗС прыняла пастанову аб пашырэнні абмежавальных мер, звязаных з незаконнай анэксіяй Крыма і Севастопаля.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Рады замежных справаў, распаўсюджаным 15 снежня па выніках яго пасяджэння, паведамляе «Европейская правда».

У той жа час, аб дэталях прынятых санкцый не паведамляецца, паколькі яны яшчэ павінны быць узгодненыя на працоўным узроўні.

«Рада прынцыпова ўхваліла прапановы Высокай прадстаўніцы ЕЗ у пытаннях замежнай палітыкі і бяспекі Федэрыка Магерыні аб увядзенні дадатковых абмежавальных мер ЕЗ у адказ на незаконную анэксію Крыма і Севастопаля. Тэхнічныя дыскусіі датычныя гэтай прапановы прадаўжаюцца», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле неафіцыйных звестак Магерыні, на просьбу ўкраінскага боку, прапанавала зрабіць больш жорсткімі абмежаванні на гандаль еўрапейскіх прадпрыемстваў з крымскімі контрагентамі.

Еўразвяз з 25 чэрвеня ўвёў забарону на імпарт тавараў з Крыма. Дазволена было увозіць толькі прадукцыю, якая атрымала сертыфікаты ад украінскіх уладаў. Таксама ЕЗ разглядае праект пашырэння санкцый у дачыненні да Крыма, якія могуць закрануць турыстычны бізнэс ў рэгіёне. Пры гэтым грамадзянам краін ЕЗ можа быць забаронена фінансаваць або набываць крымскія камерцыйныя структуры.

Раней стала вядома, што Еўразвяз мае намер прыняць новыя санкцыі супраць Крыма да саміту ЕЗ, прызначанага на 18-19 снежня.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках