Пад Рэчыцай невядомыя падпалілі «Савецкую Беларусь»
7- 16.12.2014, 11:14
- 10,731
У філіяле Рэчыцкага камбіната хлебапрадуктаў згарэла сховішча сена.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.
У вёсцы Ямпаль Рэчыцкага раёна ноччу 16 снежня згарэла сховішча сена. Яно належала філіялу «Савецкая Беларусь» камбіната хлебапрадуктаў. У выніку пажару знішчаныя ўсе 90 тон сена ў рулонах, якое было закладзенае сёлета. Пацярпелых няма.
Мяркуецца, што прычынай узгарання стаў падпал. Зламыснікаў шукаюць праваахоўныя органы.