6 траўня 2024, панядзелак, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луцэнка абраны каардынатарам кааліцыі

Луцэнка абраны каардынатарам кааліцыі

Кіраўніка фракцыі Блока Пятра Парашэнкі Юрыя Луцэнку на тры месяцы абралі каардынатарам кааліцыі.

Пра гэта ён паведаміў падчас паседжання агульнага сходу кааліцыі, паведамляе УНІАН.

"На радзе кааліцыі, у адпаведнасці з нашым рэгламентам, мяне абралі на тры месяцы каардынатарам кааліцыі", - сказаў Юрый Луцэнка, тлумачачы, чаму гэтыя зборы праводзіць менавіта ён.

Нагадаем, кааліцыйнае пагадненне новай Рады было парафіраванае пяццю партыямі 21 лістапада. Пад праектам пагаднення падпісаліся партыі "Блок Пятра Парашэнкі", "Народны фронт", "Аб'яднанне" Самадапамога", "Усеўкраінскае аб'яднанне "Батьківщина" і Радыкальная партыя Алега Ляшко.

Прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк назваў дамову рамачным дакументам, на падставе якога і будзе будавацца праца новага парламента і ўрада.

У пагадненні вызначаюцца прынцыпы працы кааліцыі, і яе асноўныя задачы, пры гэтым пытанне размеркавання пасад ва ўладзе застаецца дыскусійным.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках