Егіпецкі суд прысудзіў 188 «братоў-мусульман» да смяротнага пакарання
3- 3.12.2014, 9:19
- 5,911
У аўторак суд Егіпта прыгаварыў да смяротнай кары 188 чалавек, прызнаных вінаватымі ў расправе над паліцыянтамі ў прыгарадзе Каіра.
Асуджаныя абвінавачваюцца ў забойстве 11 паліцэйскіх, якое адбылося ў 2014 годзе падчас беспарадкаў у горадзе Кердаса (на захад ад Каіра), які ўважаецца апорай ісламістаў. Яны былі прызнаныя вінаватымі ў забойстве паліцэйскіх, нанясенні шкоды паліцэйскаму ўчастку, стральбе па паліцыянтах, аўтамабілях і ў выкарыстанні цяжкага ўзбраення, паведамляе BBC.
Напад на паліцыянтаў адбыўся ў той дзень, калі супрацоўнікі праваахоўных органаў жорстка разагналі два лагеры, у якіх знаходзіліся прыхільнікі былога прэзідэнта Егіпта Махамеда Морс, забіўшы пры гэтым сотні чалавек. Пратэстоўцы патрабавалі ягонага аднаўлення на пасадзе.
З моманту звяржэння Махамеда Мурсі былі арыштаваныя 22 тысячы чалавек, у тым ліку лідэры «Братоў мусульман».