10 траўня 2024, Пятніца, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія экіпажы «Містраляў» вярнуліся на радзіму

3
Расейскія экіпажы «Містраляў» вярнуліся на радзіму

Раніцай 30 снежня два расейскія экіпажы, якія амаль паўгода знаходзіліся ў французскім Сен-Назеры, вярнуліся ў Расею.

Усе 400 маракоў на навучальным караблі «Смольны» прыбылі на Ленінградскую вайскова-марскую базу ў Кранштадце, паведамляе «Дзелавы Пецярбург».

Экіпажы верталётаносца цяпер адправяцца ў адпачынак, паведамілі ТАСС у Генштабе ВМФ РФ. Маракі вернуцца ў Францыю толькі, калі Парыж перадасць расейскаму боку першы верталётаносец «Уладзівасток» да таго, як Масква падасць пазоў за зрыў кантракту на пабудову караблёў.

Раней Францыя адклала выкананне умоў угоды праз пазіцыю РФ што да Украіны. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд тлумачыў, што не бачыць магчымасці перадаць Mistral Расеі праз украінскі крызіс.

Прэса пісала, што расейскі бок можа запатрабаваць ад Францыі кампенсацыю за невыкананне кантракта ў памеры 800 млн еўра за кожны карабель звыш кошту за 1,2 млрд еўра. Аднак прэзідэнт Уладзімір Пуцін пасля нядаўняй сустрэчы з Аландам у маскоўскім аэрапорце Унукава даў зразумець, што Масква не будзе настойваць на дадатковых кампенсацыях. «Вядома, мы спадзяемся, што нам вернуць тыя грошы, якія мы заплацілі. А так, мы з разуменнем будзем ставіцца да любога развіцця сітуацыі», - заявіў Уладзімір Пуцін.

Таксама варта адзначыць, што, са слоў намесніка міністра абароны РФ Юрыя Барысава, нягледзячы на санкцыі, Расея па-ранейшаму атрымлівае вайсковую прадукцыю з краін NАТO па старых кантрактах. Але Генштаб занепакоены, што пастаўкі камплектуючых з боку Паўночнаатлантычнага альянсу могуць быць таксама прыпыненыя. У Мінабароны хочуць замяніць іх айчыннымі, паведамляе газета «Весткі».

Раней паведамлялася, што маракі вяртаюцца ў Расею на борце навучальнага судна «Смольны». Яно адшвартавалася ў порце Сен-Назер удзень 18 снежня. Усяго на судне знаходзіліся 170 чальцоў экіпажа і 400 маракоў, якія рыхтаваліся кіраваць Mistral. А французскія СМІ паведамлялі аб тым, што расейскія маракі прыбудуць на радзіму да навагодніх святаў. Даты злёгку розніліся: некаторыя сцвярджалі, што маракі паедуць 25 снежня.

Першапачаткова меркавалася, што маракі застануцца на суднаверфі ў Францыі да таго часу, пакуль не будзе прынятая канчатковая пастанова пра лёс караблёў. У Сен-Назеры знаходзіліся чатыры сотні маракоў, якія прыбылі туды для праходжання навучання па кіраванні французскімі верталётаносцам у канцы чэрвеня гэтага года. Пасля завяршэння навучання - у пачатку лістапада - яны павінны былі вярнуцца на караблі ў Санкт-Пецярбург для правядзення работ у дааснашчэнні, а пасля гэтага накіравацца ў новы порт прыпіскі - Уладзівасток.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках