5 траўня 2024, Нядзеля, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасланне Пуціна свету: канфлікт з Захадам будзе прадоўжаны

31
Пасланне Пуціна свету: канфлікт з Захадам будзе прадоўжаны

Уладзімір Пуцін у пасланні Федэральнаму сходу абрынуўся з крытыкай на заходнія краіны.

Канфлікт з Захадам набывае доўгатэрміновы характар, у Пуціна няма стратэгіі ягонага згортвання, упэўненыя эксперты РБК. Яны адзначаюць, што агрэсіўная палітычная рыторыка супярэчыць абвешчанаму курсу на эканамічную лібералізацыю.

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін знешняй палітыцы прысвяціў траціну часу, выдзеленага ім для штогадовага паслання Федэральнаму сходу. Ён скурпулёзна пералічыў усе прэтэнзіі, якія назапасіліся ў яго да заходніх партнёраў, пачаўшы з Украіны і скончыўшы абвінавачваннямі ў адрас ЗША ў спробе ўстанавіць абсалютная вайсковае панаванне.

Заходнія сталіцы ён некалькі разоў абвінаваціў у цынізме і крывадушнасці - і кажучы аб абароне міжнароднага права і праў чалавека ў сітуацыі з анексіяй Крыма, і пра сакрэтную падтрымку чачэнскіх сепаратыстаў з боку замежных урадаў у 1990-я, у якой упэўнены Пуцін. Фактычна ён паўтарыў тэзісы свайго сакавіцкага выступу перад заканадаўцамі з нагоды далучэння паўвострава - тады ён таксама казаў, што Расею «раз за разам падманвалі, прымалі рашэнні па-за нашай спіной».

ЗША займаюць цэнтральнае месца ў карціне свету, абмалёванай кіраўніком дзяржавы. Прэзідэнт упэўнены, што яны прэтэндуюць на абсалютную гегемонію нават за кошт парушэння стратэгічнага балансу сіл. Ён сумняваецца ў тым, што еўрапейскія лідары наогул ігарюць нейкую самастойную ролю. «Часам нават не ведаеш, з кім лепш размаўляць: з урадамі некаторых дзяржаў або наўпрост з іх амерыканскімі заступнікамі і спонсарамі», - задаўся пытаннем кіраўнік расейскай дзяржавы. «Калі для шэрагу еўрапейскіх краін нацыянальны гонар - даўно забытае паняцце, а суверэнітэт - занадта вялікая раскоша, то для Расеі рэальны дзяржаўны суверэнітэт - абсалютна неабходная ўмова яе існавання», - гаворыцца ў іншым пасажы Пуціна.

Украінскі крызіс кіраўнік дзяржавы аб'явіў ледзь не штучным. Санкцыі, якія рушылі пасля далучэння Крыма - не проста «нервовая рэакцыя ЗША або іх хаўруснікаў», а загадзя запланаваная акцыя ў паслаблення Расеі. Знайшлася б і іншая нагода, упэўнены прэзідэнт.

Пуцін вярнуўся да згаданага ў сакавіцкім пасланні паняцця аб шматвяковай «палітыцы стрымлівання» Расеі. У 1990-я «нашыя ўчорашнія праціўнікі» былі гатовыя пусціць краіну па «югаслаўскім сцэнары», але ў іх не выйшла, «гэтак жа, як не выйшла ў Гітлера <...> адкінуць нас за Урал», падкрэсліў ён.

Задача краіны перад пагрозамі такога роду - мацаваць абарону. «Дамагчыся вайсковай перавагі над Расеяй ні ў каго не атрымаецца», - паабяцаў Пуцін.

Знешнепалітычную частку выступу ён скончыў дзяжурнай заўвагай, што Расея «ні пры якіх абставінах не збіраецца згортваць <...> адносіны з Еўропай, з Амерыкай», але будзе «аднаўляць і пашыраць» сувязі з Лацінскай Амерыкай, Афрыкай, Блізкім Усходам і Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёнам .

У сярэдзіне жніўня прэзідэнт, які сустракаўся ў Ялце з дэпутатамі Дзярждумы, выступаў не так катэгарычна. Ён абяцаў зрабіць усё магчымае для спынення канфлікту на Украіне ў звязцы з сусветнай супольнасцю і ключавымі міжнароднымі арганізацыямі, а расейскія антысанкцыі называў «мерамі падтрымкі айчынных вытворцаў».

«Мы павінныя спакойна, годна і эфектыўна ўладкоўваць сваю краіну, не адгароджваючыся ад знешняга свету, не раздзіраючы сувязь з партнёрамі, але і не даючы паводзіць сябе з намі грэбліва», - казаў тады ён.

Мякчэй гучаў і сакавіцкі выступ перад парламентам. Тады ён звяртаўся да «народа Злучаных Штатаў Амерыкі» з заклікам прызнаць, што крымчукі зрабілі «свабодны выбар свайго лёсу», а да немцаў - зразумець імкненне Крыму да ўз'яднання з Расеяй.

Цяперашняя жорсткая рыторыка Пуціна кантрасна гучала на фоне заключаных на Украіне дамоўленасцей аб спыненні агню паміж урадавымі войскамі і ўзброенымі фарміраваннямі сепаратыстаў на перамовах з удзелам высокапастаўленых расейскіх вайскоўцаў, пасля якіх бакі загаварылі аб аднаўленні менскіх кансультацый.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках