1 траўня 2024, Серада, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук здае ў арэнду гарэлку і каньяк

55

Такую паслугу ноччу прапануе прадпрымальнік у Савецкім раёне сталіцы. У Мінгандлю кажуць, што гэта незаконна.

За 90 тысяч можна ўзяць напракат на ноч з 22 да 8 раніцы бутэльку гарэлкі, каньяку, ці шампанскага. Заклад пры гэтым складае яшчэ 60 тысяч рублёў. Раніцай гарэлку трэба вярнуць, інакш заклад не аддадуць. Фатаграфію незвычайнайаб'явы выклаў карыстальнік «Твітэру» Kostya Pridybaylo.

На ўказаным нумары мужчына пацвердзіў «Еўрарадыё», што гэтая паслуга актуальная. Але калі пачуў, што тэлефануе журналіст, адмовіўся гаварыць і паклаў слухаўку: «У мяне няма часу цяпер размаўляць».

У Міністэрстве гандлю паведамілі, што такая дзейнасць забароненая, у тым ліку і ў інтэрнэце.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках