Russia Today распавяла пра «стабілізацыйныя нацысцкія войскі»
19- 2.03.2014, 8:52
- 46,413
Дэфейс англамоўнага расейскага прапагандысцкага рэсурсу правялі невядомыя хакеры.
Сайт афіцыйнага сайта тэлеканала Russia Today быў узламаны сёння і на галоўнай старонцы рэсурсу загалоўкі навін былі змененыя.
Аб гэтым паведамляецца ў блогу тэлеканала:
RT website has been hacked, we are working to resolve the problem
— RT (@RT_com) March 2, 2014
Невядомыя хакеры дадалі да загалоўкаў слова «nazi» і амаль паўгадзіны сайт распавядаў пра тое, што «Расейскія сенатары прагаласавалі за адпраўку стабілізацыйных нацысцкіх войскаў на ўкраінскую тэрыторыю» і «Пуцін: Нацысцкія грамадзяне і войскі ў небяспецы ва Украіне і маюць патрэбу ў абароне ўзброеных сіл».
Аднавіць кантроль над сайтам рэдакцыі ўдалося толькі праз 30 хвілін.
Як паведамляецца ў мікраблогу рэсурсу, хакеры змаглі атрымаць доступ да адміністрацыйнай часткі сайта.
Hackers deface http://t.co/JMJB1jiQHv website, crack admin access, place "Nazi" in every headline. Back to normal now.
— RT (@RT_com) March 2, 2014