2 траўня 2024, Чацвер, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналітыкі прадракаюць Расеі беспрацоўе і рост коштаў

4
Аналітыкі прадракаюць Расеі беспрацоўе і рост коштаў

Прагнозы экспертаў адносна эканамічнага развіцця Расеі ўсё менш суцяшальныя.

Пра гэта сведчаць аналітычныя справаздачы дзяржбанкаў, апублікаваныя ў газеце РБК daily. Эксперты Цэнтра макраэканамічных даследаванняў Ашчадбанка прагназуюць эканамічны спад на 0,2% па выніках года.

Вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага эканоміка-матэматычнага інстытута Расейскай акадэміі навук (ЦЭМІ РАН) Руслан Дзарасаў назваў некалькі наступстваў, да якіх можа прывесці эканамічны спад. "Курс даляра будзе расці, у тым ліку і з-за вывазу капіталу. Павысіцца інфляцыя, што прывядзе да зніжэння даходаў насельніцтва ў рэальным выражэнні - на зарплату можна будзе купіць менш тавараў", - растлумачыў ён. Па словах Дзарасава, спад вытворчасці можа прывесці да павелічэння беспрацоўя.

У сваю чаргу вядучы эксперт аддзела карпаратыўных і інвестыцыйных рэйтынгаў Эксперт РА Аляксандра Тараннікава сцвярджае, што ў бліжэйшыя тры гады тэмпы прыросту расейскага ВУП будуць ніжэйшыя за сярэднесусветныя і не перавысяць 3%. "Праблемы Расеі носяць структурны характар і патрабуюць інстытуцыянальных змен", - лічыць эксперт.

Паводле яе слоў, сваю ролю адыграў і ўкраінскі фактар. "Ва ўмовах палітычнай нестабільнасці падаражэў на 13% бівалютны кошык, фондавы рынак прасеў на 15%. Паслабленне рубля прывяло да ўзмацнення інфляцыйных чаканняў", - удакладніла Тараннікава.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках