1 траўня 2024, Серада, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Маскаль: Ніякіх «рэферэндумаў» у Данецку і Луганску не будзе

6
Генадзь Маскаль: Ніякіх «рэферэндумаў» у Данецку і Луганску не будзе

Сепаратысты не змогуць рэалізаваць свае планы.

Народны дэпутат ад «Батькивщины» Генадзь Маскаль упэўнены, што ніякіх рэферэндумаў на ўсходзе Украіны не будзе. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю «Главкому».

«Ды ніхто там не будзе праводзіць тыя рэферэндумы. Калі праводзіць такія рэферэндумы, як у Крыме, то трэба, каб сітуацыя была цалкам пад кантролем Расеі. Рэферэндум на паўвостраве правялі тады, калі Расея яго цалкам захапіла», - сказаў Маскаль.

Ён адзначыў, што Луганская і Данецкая вобласці знаходзяцца ў складзе Украіны і там яшчэ ёсць лаяльная абласная дзяржаўная адміністрацыя, ёсць лаяльны абласны савет, ёсць раённыя адміністрацыі, мэры гарадоў. «Ніхто там з глузду не з'ехаў», - упэўнены дэпутат.

«Рэферэндум нельга праводзіць так, што проста ўзяць на вуліцы паставіць скрыню і заклікаць усіх галасаваць. Гэта павінна быць зроблена ў маштабе вобласці. Відавочна цэнтральная ўлада гэтага не дасць зрабіць. Ніхто не дасць школу, памяшканне пад участковыя выбарчыя камісіі. Гэта магчыма толькі ў выпадку, калі вобласць будзе падкантрольная Расеі, калі будзе зменены кіраўнік на прадстаўніка Пуціна. А так гэта ўсё з вобласці фантастыкі», - лічыць Маскаль.

Нагадаем, 6 красавіка ў Луганску, Харкаве і Данецку агрэсіўныя малойчыкі з прарасейскімі лозунгамі здзейснілі спробы захапіць органы дзяржаўнай улады.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках