1 траўня 2024, Серада, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэм'ер РФ назваў стратэгічнай задачай захоп Месяца

170
Віцэ-прэм'ер РФ назваў стратэгічнай задачай захоп Месяца

Дзмітрый Рагозін назваў тры стратэгічных задачы, якія стаяць перад Расеяй у касмічнай сферы.

Паводле яго слоў, сярод іх «пашырэнне нашай прысутнасці на нізкіх калязямных арбітах і пераход ад іх асваення да выкарыстання; асваенне з наступнай каланізацыяй Месяца і калямесяцовай прасторы; падрыхтоўка і пачатак асваення Марса і іншых аб'ектаў Сонечнай сістэмы». Пра гэта Дзмітрый Рагозін напісаў у артыкуле ў «Российской газете».

Па словах віцэ-прэм'ера, Расея збіраецца прыйсці на Месяц назаўжды, паколькі яна ─ «не прамежкавы пункт на дыстанцыі». «Наўрад ці мэтазгодна зрабіць 10-20 палётаў на Месяц , і далей, усё кінуўшы, ляцець на Марс або астэроіды. У гэтага працэсу ёсць пачатак, але няма заканчэння», ─ піша Рагозін.

Месяц, на думку Рагозіна, з'яўляецца найважнейшым аб'ектам для фундаментальных навуковых даследаванняў і бліжэйшай да Зямлі крыніцай пазаземнага рэчыва. Акрамя таго, натуральны спадарожнік Зямлі можа стаць платформай для тэхналагічных даследаванняў і выпрабаванняў новай касмічнай тэхнікі, піша Lenta.ru.

У якасці перспектыўнай задачы ў рамках асваення Месяца Рагозін згадвае стварэнне наведвальнай месяцовай і першай іншапланетнай лабараторыі, дзе можа быць размешчаны «інструментар вывучэння глыбінь Сусвету, <...> месяцовых мінералаў, метэарытаў, доследная вытворчасць карысных рэчываў, газаў, вады з рэгаліту». Першыя высадкі чалавека на Месяц плануецца здзейсніць у 2030 годзе, пасля чаго павінна быць разгорнутая наведвальная месяцовая база. Ужо пасля гэтага можна будзе заняцца палётамі да астэроідаў і да Марса.

У падраздзеле, азагалоўленым «Зоркалёт на атамным рухавіку», Рагозін распавядае, што ў цяперашні час Раскосмасу сумесна з шэрагам міністэрстваў у супрацоўніцтве з Расейскай акадэміяй навук і дзяржкарпарацыяй «Расатам» даручана прапрацаваць і сфармаваць «прапановы аб мэтазгоднасці рэалізацыі» нацыянальнага праекта «Вывучэнне далёкага космасу».

Асноўнымі напрамкамі навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ у рамках гэтага праекта павінны стаць стварэнне ядзерных энергетычных установак і плазменных тэхналогій пераўтварэння энергіі, развіццё біятэхналогій, робататэхнікі і новых матэрыялаў.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 170

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках