1 траўня 2024, Серада, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У суботу метро будзе працаваць па раскладзе буднага дня

8
У суботу метро будзе працаваць па раскладзе буднага дня

А наземны транспарт будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.

У сувязі з правядзеннем рэспубліканскага суботніка Менскі метрапалітэн 12 красавіка ў першай палове дня будзе працаваць па раскладзе буднага дня, паведаміў БелаПАН намеснік генеральнага дырэктара ГП "Менсктранс" Віктар Тозік.

Паводле яго слоў, наземны транспарт будзе працаваць "ва ўзмоцненым у параўнанні з выходнымі днямі рэжыме". "На дыспетчарскіх станцыях будзе сфармаваны дадатковы рэзерв рухомага складу, які ў выпадку павелічэння пасажырапатоку будзе выходзіць на маршруты", - адзначыў Тозік.

Маршруты, якія забяспечваюць дастаўку пасажыраў да буйных прадпрыемстваў, будуць працаваць па рэжыме буднага дня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках