1 траўня 2024, Серада, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцанюк: Улады супраць адмены моўнага закона

3
Арсеній Яцанюк: Улады супраць адмены моўнага закона

Прэм'ер Украіны запэўніў, што ніхто нікому не будзе забараняць размаўляць на рускай мове.

Улада не мае намеру адмяняць закон аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі, прыняты парламентам 3 ліпеня 2012 года.

Пра гэта ён заявіў прэм'ер Арсеній Яцанюк у Данецку падчас сустрэчы з прадстаўнікамі кіраўніцтва і элітаў паўднёва-усходняй Украіны, паведамляе "ОстроВ".

"Закон "Калеснічэнкі-Ківалава" ніхто адмяняць не будзе. Гэта закон, які прадстаўляе інтарэсы рускамоўнага насельніцтва Украіны. Украінскі ўрад нязменны ў сваёй палітыцы адносна моўнага пытання", - падкрэсліў Яцанюк.

Таксама прэм'ер адзначыў, што "ніхто нікому ні пры якіх абставінах не будзе перашкаджаць размаўляць на той мове, на якой прывык, асабліва гэта тычыцца рускай мовы".

Нагадаем, 23 лютага 2014 года Вярхоўная Рада прызнала страціўшым сілу закон аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі ад 3 ліпеня 2012 года.

Адмена дадзенага закона выклікала абурэнне грамадскасці ў шэрагу рэгіёнаў Украіны.

3 сакавіка 2014 года выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што не будзе падпісваць рашэнне Вярхоўнай Рады Украіны, якім быў адменены прыняты закон аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі ад 3 ліпеня 2012 года.

Пазней парламент стварыў часовую спецыяльную камісію па падрыхтоўцы праекта закона Украіны аб развіцці і ўжыванні моў ва Украіне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках