1 траўня 2024, Серада, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністры фінансаў G7 абмеркавалі дапамогу Украіне ў памеры $18 мільярдаў

3
Міністры фінансаў G7 абмеркавалі дапамогу Украіне ў памеры $18 мільярдаў

Галоўнымі тэмамі сустрэчы ў Вашынгтоне сталі крызіс ва Украіне і яго магчымыя наступствы для сусветнай эканомікі.

Па выніках мерапрыемства, якое прайшло 10 красавіка, была апублікаваная заява, дзе, у прыватнасці, сказана, што бакі абмяркоўвалі выдзяленне Украіне пакета фінансавай дапамогі ў памеры 18 млрд. даляраў на працягу двух гадоў, а таксама іншыя меры дапамогі, перадае «Новый регион».

У ходзе сустрэчы міністр фінансаў ЗША Джэйкаб Лью зноў нагадаў Маскве, што калі Расея і далей будзе нагнятаць крызіс вакол Украіны, то супраць яе будуць прынятыя дадатковыя сур'ёзныя санкцыі.

Разам з тым, як паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на свае крыніцы, на сустрэчы абмяркоўвалася і пытанне аб дадатковых санкцыях супраць Масквы, але сфармаваць адзіную пазіцыю "сямёрцы" не ўдалося - перашкодзілі асцярогі з нагоды негатыўных наступстваў такіх крокаў для еўрапейскай і сусветнай эканомікі.

Пытанне крызісу ва Украіне і выдзяленне ёй фінансавай і іншай дапамогі будзе абмяркоўвацца ў Вашынгтоне і сёння на вясновай сесіі Міжнароднага валютнага фонду.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках