1 траўня 2024, Серада, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Альфа» прызнала, што ў лютым штурмавала Дом прафсаюзаў

2
«Альфа» прызнала, што ў лютым штурмавала Дом прафсаюзаў

У Доме Прафсаюзаў у Кіеве да пажару спецпадраздзяленне "Альфа" праводзіла спецаперацыю.

Пра гэта распавёў кіраўнік спецпадраздзялення "Альфа" Службы бяспекі Уладзімір Чаўганюк на пасяджэнні часовай следчай камісіі Вярхоўнай Рады па расстрэле людзей на Майдане, перадае liga.net.

На момант правядзення аперацый Чаўганюк, у якога быў пазыўны "Індзеец", быў першым намеснікам кіраўніка "Альфы".

Паводле яго слоў спецпадраздзяленне "Альфа" было задзейнічана 18 і 20 лютага. Ён адмаўляе, што яго падраздзяленне "спаліла" Дом прафсаюзаў.

Пры гэтым прызнаў, што байцы спецпадраздзялення былі ў будынку.

"Была аб'яўленая антытэрарыстычная аперацыя па плане "Бумеранг", - распавёў ён.

Паводле яго слоў, на Дом прафсаюзаў зайшлі 238 чалавек праз гатэль Крэшчацік.

"Акрамя кіеўскага ўпраўлення былі задзейнічаныя рэгіянальныя - Крэменчуг, Крым , іншыя рэгіянальныя падраздзяленні", - сказаў ён.

Пры гэтым ён адмаўляў, што ў захопе бралі ўдзел прадстаўнікі ФСБ.

"Я ж вам кажу - не было. У нас дастаткова людзей, каб выканаць любую задачу. Прычым тут ФСБ?" - сказаў ён.

"У рамках правядзення антытэрарыстычнай аперацыі нам паведамілі аператыўную інфармацыю пра тое, што ў гэтым будынку акрамя двух тысяч чалавек знаходзіцца яшчэ тысяча ўзброеных людзей, нібыта ў будынку знаходзіцца зброя", - сказаў Чаўганюк.

Паводле яго слоў, у байцоў была "поўная экіпіроўка - доўгія і кароткія ствалы", гладкаствольная зброя для адстрэлу гумовых куляў.

Ён адмаўляў, што байцы ўжывалі зброю.

"Былі зробленыя толькі два папераджальныя стрэлы на даху, калі падраздзяленне зайшло на дах будынка Дома прафсаюзаў. На даху апынулася велізарная колькасць бутэлек з кактэйлямі Молатава і, здаецца, двое людзей бегалі па даху са зброяй", - сказаў ён.

"Людзям была дадзеная каманда стаяць на месцы, але чалавек кінуўся да тэхнічных дзвярэй. Адзін з супрацоўнікаў зрабіў два папераджальныя стрэлы ў сцяну, каб мужчына не ўжыў сваю зброю. Мужчына забег у тэхнічны люк і падпаліў за сабой уваход", - распавёў ён.

"Першая група захопу дайшла да сёмага паверха. На восьмым паверсе спыніліся, таму што зачыстка памяшкання ішла з трох кірункаў - з трох усходаў", - распавёў Чаўганюк.

"На восьмым паверсе спыніліся для таго, каб групы выраўняліся. У гэты час ужо адбыліся пэўныя перамовы з мітынгоўцамі - ім далі магчымасць сысці, але яны зноў падпалілі за сабой паверх", - сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках