1 траўня 2024, Серада, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хашчавацкі: Для Лукашэнкі звычайная справа - хаваць збеглых злачынцаў за грошы

11
Хашчавацкі: Для Лукашэнкі звычайная справа - хаваць збеглых злачынцаў за грошы

Дыктатар атуліць памагатых Януковіча ў Беларусі, калі яны заплацяць, як Бакіеў.

Такое меркаванне выказаў вядомы беларускі рэжысёр Юры Хашчавацкі, каментуючы сайту charter97.org гатоўнасць Лукашэнкі прыняць апальных прыхільнікаў экс-прэзідэнта Украіны.

«Нічога дзіўнага ў гэтым няма. Бо людзей, якіх Літва шукае за вайсковыя злачынствы, ён да гэтага часу трымае ў Беларусі, а Курманбек Бакіеў купіў беларускі пашпарт за 2 мільёны даляраў. Захарчанка, Курчанка і многія іншыя - гэта людзі з грашыма, і Лукашэнка разлічвае за іх кошт пажывіцца. Гэта, па-першае. Па-другое, у прэсе мільгала інфармацыя, што ў сям'і Лукашэнкі ва Украіне ёсць вялікія фінансавыя інтарэсы, і не выключана, што гэта таксама мае важнае значэнне», - адзначыў ён.

Юры Хашчавацкі дадаў, што пры гэтым беларускі дыктатар не думае аб рэпутацыі, бо яна ўжо даўно сапсаваная.

«Плюс да ўсяго гэтыя людзі сацыяльна блізкія Лукашэнку, бо ва Украіне яны лічацца злачынцамі і едуць у Беларусь, дзе абсалютна злачынная ўлада. Таму збіраць тут злачынцаў для яе нармальна», - падкрэсліў рэжысёр.

Нагадаем, сёння падчас размовы з работнікамі прадпрыемства «Слуцкія паясы» Лукашэнка заявіў, што гатовы прыняць украінцаў, калі яны захочуць пакінуць сваю краіну з-за падзей, якія адбываюцца там.

Паводле звестак шматлікіх украінскіх крыніц і СМІ, некаторыя асобы з атачэння былога прэзідэнта Віктара Януковіча хаваюцца на тэрыторыі Беларусі. Самыя вядомыя з іх - былы міністр унутраных спраў Віталь Захарчанка і алігарх Сяргей Курчанка. Яны падазраюцца ў злачынствах, якія ўчынілі на тэрыторыі Украіны і аб'яўлены ў вышук.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках