1 траўня 2024, Серада, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Качыньскі заклікаў увесці войскі NАТO ў Польшчу з-за Расеі

Качыньскі заклікаў увесці войскі NАТO ў Польшчу з-за Расеі

Палітык мяркуе, што гэта можа ўмацаваць бяспеку ў рэгіёне.

У сувязі з агрэсіяй Расеі супраць Украіны старшыня польскай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі заклікаў да размяшчэння на тэрыторыі Польшчы войскаў NАТO і паглыблення вайсковага супрацоўніцтва з ЗША.

Качыньскі звярнуў увагу, што пасля анэксіі Крыму толькі ўмацаванне вайсковага супрацоўніцтва ў рамках NАТO і размяшчэнне ў Польшчы вайсковай інфраструктуры Альянсу, перш за ўсё сіл ЗША, можа ўмацаваць бяспеку ў рэгіёне і прадухіліць далейшую агрэсію Расеі на Захад.

«Усякія абмежаванні на знаходжанне ў Польшчы войскаў NАТO неабходна адмяніць. Да гэтага мы будзем імкнуцца ўсімі сіламі. На тэрыторыі Польшчы павінны быць дыслакаваныя амерыканскія войскі», - заявіў на прэс-канферэнцыі ў Варшаве былы прэм'ер Польшчы.

На неабходнасць размяшчэння на тэрыторыі Польшчы вайсковай інфраструктуры NАТO звярталі ўвагу прэм'ер Дональд Туск і кіраўнік дыпламатыі Радаслаў Сікорскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках