Дыверсанты на ўсходзе Украіны ўзброеныя расейскімі ЗРК
5- 14.04.2014, 17:46
- 19,392
Захопленыя ў Славянску пераносныя зенітна-ракетныя комплексы не маюць ніякага дачынення да ўкраінскага Міністэрства абароны і належаць Расеі.
Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" заявіў палітолаг Тарас Беразавец.
"Мяркуючы па інфармацыі спецслужбаў, захопленыя ўчора"Іглы" (пераносны зенітна-ракетны комплекс) пад Славянскам не маюць ніякага дачынення да ўкраінскага Міністэрства абароны. "Іглы" расейскія і версію з захопам грузавіка рускія запусцілі спецыяльна для легалізацыі наяўнасці ў сепаратыстаў ПЗРК", - адзначыў Беразавец.
Нагадаем, 12 красавіка расейскія баевікі і тэрарысты захапілі ў Славянску Данецкай вобласці адміністрацыйныя будынкі, у нядзелю яны працягнулі свае дзеянні ў некалькіх іншых гарадах вобласці. З 6 красавіка ў руках сепаратыстаў застаюцца абласное ўпраўленне СБУ ў Луганску і аблдзяржадміністрацыя ў Данецку.
Учора Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прыняў рашэнне аб пачатку маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны. Пра гэта заявіў у сваім звароце спікер Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў. Ён адзначыў, што Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняў рашэнне прыцягнуць да правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны ваеннаслужачых Узброеных сіл.