3 траўня 2024, Пятніца, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-канцлер ФРГ: Расея гатовая пусціць у ход танкі

6
Віцэ-канцлер ФРГ: Расея гатовая пусціць у ход танкі

Лідар нямецкіх сацыял-дэмакратаў Зігмар Габрыэль перасцярог ад новых ваенных дзеянняў на кантыненце.

На яго думку, Расея гатовая задзейнічаць танкі, перадае dw.de.

Віцэ-канцлер ФРГ, кіраўнік Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ) Зігмар Габрыэль перасцярог ад далейшай эскалацыі канфлікту на Украіне і ад новай вайны ў Еўропе. "Мы не павінны забываць пра ўрокі, якія вынеслі з двух сусветных войнаў", - заявіў Габрыэль 14 красавіка ў Берліне на мерапрыемстве ў памяць пра трагічныя падзеі 1914 года, звязаныя з Першай сусветнай вайной.

Між тым Расея, відавочна, гатовая да таго, "каб пусціць свае танкі праз еўрапейскія межы", цытуе палітыка агенцтва dpa. Канфлікт паміж Расеяй і Украінай паказвае, што мір на кантыненце не з'яўляецца чымсьці відавочным, падкрэсліў нямецкі палітык. "Ранейшы дух еўрапейскай дзяржаўнай палітыкі зараз ізноў выпушчаны з бутэлькі", - заявіў Габрыэль.

На яго думку, "Расея павінна праявіць больш дыпламатычнага ўдзелу для ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту".

12 красавіка расейскія баевікі і тэрарысты захапілі ў Славянску Данецкай вобласці адміністрацыйныя будынкі, у нядзелю яны працягнулі свае дзеянні ў некалькіх іншых гарадах вобласці. З 6 красавіка ў руках сепаратыстаў застаюцца абласное ўпраўленне СБУ ў Луганску і аблдзяржадміністрацыя ў Данецку.

Учора Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прыняў рашэнне аб пачатку маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны. Пра гэта заявіў у сваім звароце спікер Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў. Ён адзначыў, што Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняў рашэнне прыцягнуць да правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны ваеннаслужачых Узброеных сіл.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках